Select Page

Родная мова

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш.

21 лютага 1952 года на бяззбройных мірных дэманстрантаў якія змагаліся за прызнанне бенгальскай мовы ў якасці афіцыяльнай мовай Пакістана, паліцыя адкрыла агонь.Загінула чатыры студэнта.

1999 годзе асамблея ААН вызначыла 21 лютага як: Міжнародны дзень Роднай мовы.

У гісторыі шмат прыкладаў, калі людзі прысвячалі сваё жыццё, час, грошы, каб адрадзіць сваю мову, спазнаць яе, навучыцца размаўляць на ёй: Эліязэр бэн Ягуда(іўрыт), Францыск Скарына, Ёзэф Юнгманн(чэшскі). А мы часам робім наадварот – губляем жаданне чытаць, размаўляць ці проста слухаць сваю мову

21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія пад спіс апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе - значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае сьвята.

Калі ты чуеш яе - ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную - знай, што гэта ўсё яна - наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Будзь і ты разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляй па-нашаму, каб людзі бачылі тваю вернасць сваёй мове. Размаўляй з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах - і тваёй мовай захочуць гаварыць іншыя. І не саромся недасканалай гаворкі. Мова - жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на "трасянцы", а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове.

Давайце РАЗАМ БУДЗЕМ РАЗМАЎЛЯЦЬ 21 ЛЮТАГА НА РОДНАЙ МОВЕ!!! НЯХАЙ ГЭТА СВЯТА БУДЗЕ САПРАЎДНЫМ СВЯТАМ НАШАЙ МОВЫ!    

Як пачаць размаўляць на беларускай мове

 

Некалькi простых парадаў

 1. Пазбаўцеся страхаў

Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:

А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..

В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.

Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас

Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

3. Пішыце па-беларуску

Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.

5. Наведвайце беларускія імпрэзы

Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак.

6. Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы

Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.

8. Набярыцеся цярпення

Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

9. Вучыце мову дыстанцыйна

На сайце movananova.by выкладзена больш за 35 гатовых урокаў, у тым ліку з відэаролікамі. Калі не маеце часу хадзіць на курсы – вучыце так. Урокі можна праходзіць у любой паслядоўнасці, выбіраючы самае цікавае для сябе.

 

Каляндар міжнародных свят і знамянальных дат

3 верасня Дзень беларускага пісьменства
8 верасня Міжнародны дзень пісьменнасці
21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы
3 сакавіка Сусветны дзень пісьменніка
21 сакавіка Сусветны дзень паэзіі
27 сакавіка Міжнародны дзень тэатра
2 красавіка Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
18 мая Сусветны дзень музеяў
 

Карысныя спасылкі:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі www.nlb.by
Рэдакцыйна-выдавецкая установа «Выдавецкі дом “Звязда”» https://zviazda.by
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы http://www.kupala-museum.by
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа http://www.yakubkolas.by
Літаратурны музей Максіма Багдановіча http://www.bagdanovich.by
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры http://www.bellitmuseum.by
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы http://www.kupalauski.by
Рэспубліканскі форум "Кніга-Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання" http://knigasvet.adu.by
   
Loading
Беларуская моваEnglishРусский

Версия сайта для слабовидящих

Телефоны экстренной помощи

Телефоны доверия, обеспечивающие оказание экстренной психологической помощи населению

ОРГАНИЗАЦИЯ ПИТАНИЯ

Организация образовательного процесса в 2023/2024 учебном году

6-ой школьный день

Организация питания

Виртуальный кабинет методического объединения иностранного языка “On the way to success”

Виртуальный методический кабинет «Средней школы №15 г. Могилева»

Ситуационная помощь инвалидам различных категорий

ПРОТИВОДЕЙСТВИЕ КОРРУПЦИИ

ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА образовательной сети Могилевской области

ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА ОБРАЗОВАТЕЛЬНОЙ СЕТИ г. МОГИЛЕВА

Национальное исследование качества образования (НИКО)

Геноцид белорусского народа

Электронный справочник абитуриента

80 лет героической обороны города Могилева и Могилевской области

ВМЕСТЕ ПРОТИВ НАРКОТИКОВ

уголок правовых знаний

#Мая_Зямля_Прыдняпроўе

За безопасность

МУЗЕЙ БОЕВОЙ СЛАВЫ

БЕЗОПАСНОСТЬ В СЕТИ ИНТЕРНЕТ

Профилактическая акция «Безопасный Интернет – детям»

Мы в TELEGRAM

Наша группа VK

Наша группа Вконтакте

Архивы

Статистика

  • 605
  • 9 675
  • 1 186 561
Беларуская моваEnglishРусский